ХАЛАДЗІ́ЛЬНЫ ЦЫКЛ,
адваротны тэрмадынамічны кругавы працэс, які выкарыстоўваецца для штучнага ахаладжэння. Найб. пашыраны Х.Ц., заснаваныя на выпарэнні вадкасці, Джоўля—Томсана эфекце, расшырэнні рабочага цела ў дэтандэры, з дапамогай якіх атрымліваюць нізкія т-ры да 0,3 К. У халадзільных машынах розных сістэм для павышэння эканамічнасці, расшырэння інтэрвалу т-р і інш. часта выкарыстоўваюцца ўскладненыя Х.ц. (шматступеньчатыя, каскадныя, з рэгенерацыяй цеплаты і інш.). Напр., каскадны Х.ц. аб’ядноўвае некалькі Х.ц. і цеплата ад ніжэйшых цыклаў перадаецца верхнім цыклам, што дазваляе атрымліваць т-ру да -110 °C.
т. 16, с. 527
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)